21.02.2024г. Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай школе сённяшні дзень пачаўся менавіта з беларускай мовы. Мы віталіся па-беларуску, адказвалі на пытанні па-беларуску і слухалі музычныя беларускія кампазіцыі.



